Беларуская Служба

У Закапанэ пачынаецца канцэртны тур Польскага радыё і Польскага тэлебачання

13.07.2024 11:03
Тур «Лета з Польскім радыё і тэлебачаннем» – гэта першая за апошнія гады сумесная вакацыйная акцыя.
      .
Вядучая Польскага радыё Слава Беньчыцка ў Закапанэ.Фота: Polskie Radio

Сёння ў Закапанэ ў гарах Татрах урачысты пачатак туру канцэртаў «Лета з Польскім радыё і тэлебачаннем». Выступяць: Анна Русовіч, Уршуля, Эвеліна Флінта, Лукаш Заграбельны, Сташак з Гор (Станіслаў Карпель-Булэцка), гурт «Ванда і Банда», Big Cyc, Doda ды іншыя. Пачатак канцэрта а 20.00.

На працягу ўсяго дня ў Закапанэ адбываюцца цікавыя мерапрыемствы для гледачоў і слухачоў, між іншым, першы Сямейны пікнік у гэтым годзе. У праграме конкурсы з прызамі, спартыўныя шоу, агульнаразвіваючыя практыкаванні, танцавальныя для дзяцей і дарослых, сямейныя турніры. Таксама выступіць гурт «Цэнтр усмешкі» з праграмай «Здароўе і спорт», у якой Трэнер, Маркоўка і Гарох будуць пераконваць самых маленькіх дзетак, наколькі важная фізічная актыўнасць. Слухачоў і гасцей будзе чакаць Выдра – сёлетні талісман «Лета з радыё». Яго можна выйграць, прымаючы ўдзел у конкурсах. Сярод атракцыёнаў таксама фотазона, гоначны сімулятар, сабфутбол і куток мастака. Таксама на месцы будуць журналісты Польскага тэлебачання. Гледачы і наведнікі будуць мець магчымасць паслухаць падгальскую музыку і пакаштаваць стравы мясцовай кухні. Жыхары і вядомыя асобы, звязаныя з Закапанэ, раскажуць пра важныя для жыхароў і турыстаў праблемы, а таксама пра жыццё сучаснага Падгалля.

Тур «Лета з Польскім радыё і тэлебачаннем» – гэта першая за апошнія гады сумесная вакацыйная акцыя Польскага радыё і TVP. Цягам васьмі тыдняў больш за 60 артыстаў праспяваюць свае лепшыя хіты ў васьмі гарадах Польшчы. Першы канцэрт сёння ў Закапанэ, а наступныя: Рацібож (20/07), Эльблёнг (27/07), Паддэмбіцэ (3/08), Хожаў (10/08), Беласток (17/08), Тарнаў (24/08) і Грудзёндз (31/08). У кожным горадзе кожную суботу: святочная студыя «Пытанне на снеданне», праграма «Лета з радыё», актуальныя рэпартажы, а ў 20:00 канцэрт у эфіры TVP2. Канцэрты будуць суправаджацца сустрэчамі з зоркамі, сямейнымі пікнікамі, насычанымі атракцыёнамі і шматлікімі экалагічнымі, адукацыйнымі і аздараўленчымі ініцыятывамі.

IAR/нг