Беларуская Служба

Каля 40% кампаній паддаліся шантажу кіберзлачынцаў і заплацілі выкуп

13.07.2024 13:53
Кампаніі, якія не паддаліся патрабаванням кібермахляроў, аднаўлялі дадзеныя пасля нападаў у асноўным дзякуючы рэзервовым копіям.
Ілюстрацыйнае фотаTero Vesalainen/Shutterstock

Звыш паловы польскіх кампаній, якія летась падвергліся атацы кіберзлачынцаў, выкарыстоўвалі ўласныя метады аднаўлення скрадзеных даных – гаворыцца ў апошняй справаздачы «State of Ransomware Poland 2024». На жаль, амаль 40% прадпрыемстваў паддаліся шантажу і заплацілі кіберзлачынцам. Гэта трывожныя дадзеныя, – кажа эксперт па кібербяспецы Марта Тарнаўска.

- Гэтая статыстыка, на жаль, даволі высокая. Палова прадпрыемстваў заплаціла махлярам менш чым 500 тыс злотых. Былі таксама кампаніі, якія заплацілі 5 млн і больш. Неабходна памятаць, што заплата выкупу дае зламыснікам заробак і заахвочвае іх працягваць сваю дзейнасць. Таму фірмы павінны разумець, што нават калі яны заплацяць суму, якую патрабуюць махляры, гэта не гарантуе вяртання дадзеных.

Кампаніі, якія не паддаліся патрабаванням кібермахляроў, аднаўлялі дадзеныя пасля нападаў у асноўным дзякуючы рэзервовым копіям, якія дазвалялі ім абараніць канфідэнцыяльныя дадзеныя. Спецыялісты здаўна заахвочваюць інвеставаць у такія сістэмы, якія ў выпадку атакі дазваляюць фірме аднавіць нармальную працу.

IAR/нг