Беларуская Служба

Выратавальнікі знайшлі апошняга шахцёра, які пацярпеў у выніку аварыі на шахце Рыдултовы

13.07.2024 19:30
Ён выжыў.
    .
Знойдзены шахцёр дастаўлены ў шпіталь. Фота: PAP/Kasia Zaremba

Апошні з групы шахцёраў, пошукі якой ішлі пасля аварыі ў шахце Рыдултовы, застаўся ў жывых. Яго падрыхтавалі да выхаду на паверхню. Старшыня Польскай вуглездабываючай кампаніі (Polskiej Grupy Górniczej) Лешэк Петрашэк (Leszek Pietraszek) паведаміў, што ратавальнікам удалося дабрацца да яго каля 14-ай гадзіны паводле польскага часу. Ён паведаміў, што знойдзены шахцёр быў у задавальняючым стане. 32-гадоваму супрацоўніку аказана першая дапамога, перад тым, як даставіць яго на паверхню. На верталёце ён дастаўлены ў шпіталь.

Старшыня PGG выказаў спачуванне сям'і іншага шахцёра, які загінуў у выніку катастрофы. Ён дадаў, што яшчэ чацвёра гарнякоў знаходзяцца ў бальніцы. Стан іх здароўя не нясе небяспекі для жыцця.

IAR/PAP/нг