Беларуская Служба

Даследаванне: Палякі выкурваюць 50 млрд цыгарэт у год

15.07.2024 16:33
У сваю чаргу, на алкагалізмам пакутуюць прыкладна 12 млн жыхароў Польшчы. 
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/kungfu01

Палякі выкурваюць каля 50 мільярдаў цыгарэт у год, – гаворыцца ў даследаванні аб шкодных звычках, падрыхтаваным Інстытутам здароўя Паланійнай акадэміі (Akademia Polonijna) у Чэнстахове. «Гэта 137 мільёнаў цыгарэт у дзень», – падкрэслівае рэктар акадэміі прафесар Мацей Рудніцкі:

- Электронных цыгарэт штогод выкурваецца каля ста мільёнаў. Потым ёсць вельмі вялікі адсотак залежных ад алкаголю, гэта значыць каля пяці мільёнаў чалавек. З іх прыкладна паўтара мільёна патрабуюць лячэння, а лечацца толькі 15%.

На алкагалізмам пакутуюць прыкладна 12 млн жыхароў Польшчы. Як адзначыў прафесар Мацей Рудніцкі, этылавы спірт зʼяўляецца найбольшай агульнадаступнай атрутай.

Эпідэмія каранавіруса негатыўна паўплывала на распаўсюджанасць шкодных залежнасці сярод жыхароў краіны. На змену ранейшай зʼяве так званай вестэрнізацыі, гэта значыць больш частаму ўжыванню слабаалкагольных напояў, зноў прыйшла так званая ўсходняя мадэль спажывання спіртнога.

Інстытут здароўя Паланійнай акадэміі акадэміі плануе працягнуць даследаванні, засяродзіўшыся на эфектыўнасці прафілактычных праграм і сацыяльна-асветніцкіх кампаніях.

iar/эж