Беларуская Служба

У Варшаве сёння пачынаецца трохдзённае святкаванне дня нараджэння Старога гораду

19.07.2024 08:29
40 устаноў падрыхтавалі каля сотні культурных мерапрыемстваў.
        .
Стары горад у Варшаве з помнікам каралю Жыгімонту Вазе.Фота: Pixabay.com / icsilviu

Канцэрты, экскурсіі, майстар-класы, танцы, наведванне мастацкіх студый. Стары горад Варшавы на тры дні ператворыцца ў культурны цэнтр сталіцы. Да 71-га дня нараджэння Старога гораду 40 устаноў падрыхтавалі каля сотні культурных мерапрыемстваў.

Сёння вечарам, а 17 гадзіне пачнецца канцэрт адкрыцця. Выступяць «Czessband» і калектыў «Cała Praga Śpiewa», а праз гадзіну на сцэну выйдзе зорка вечара – «Molesta Ewenement» – легендарны польскі хіп-хоп гурт.

У рамках святкавання дня нараджэння Старога гораду жыхары Варшавы і госці змогуць наведаць майстэрні мастакоў, якія на працягу многіх гадоў размяшчаліся на гэтай тэрыторыі.

Маштабнае святкаванне працягнецца да 21 ліпеня. Поўная праграма, інтэрактыўная карта і інфармацыя аб рэгістрацыі на мерапрыемствы даступныя на groupastarowka.pl.

IAR/нг