Беларуская Служба

Урад Польшчы хоча выдзеліць 2 млн злотых на развіццё сілезскай мовы, насуперак вета Анджэя Дуды

19.07.2024 11:45
Хаця прэзідэнт Анджэй Дуда адмовіўся падпісаць акт аб сілезскай мове як рэгіянальнай мове Польшчы, урад хоча выдзеліць 2 мільёны злотых (каля 465 тысяч еўра) на развіццё годкі (godka – сілезская мова).
Śląskie dziewczyny niosą feretrony
Śląskie dziewczyny niosą feretronyShutterstock

«Я б сказаў па-сілезску, спадар прэзідэнт, што я думаю пра ваша вета, але гэта недарэчна публічна», – пракаментаваў у канцы траўня прэмʼер-міністр Дональд Туск рашэнне Анджэя Дуды накласці вета на законапраект аб сілезскай мове. Гэты дакумент надаў бы сілезскай статус рэгіянальнай мовы, яго цяпер мае кашубская мова. Уступленне закона ў сілу азначала б магчымасць увядзення добраахвотных заняткаў па сілезскай мове ў школах, здачу на ёй экзамену па заканчэнню сярэдняй школы, піша Rzeczpospolita.

Урад знайшоў спосаб прафінансаваць звязаныя з гэтым адукацыйныя мерапрыемствы.

Гэта вынік заяўкі аб змене прызначэння спецыяльнага рэзерву, якую падало ў Сейм Міністэрства фінансаў. Гаворка ідзе пра пункт 49 рэзерву, які тычыцца выкладання сілезскай мовы ў школах.

Выданне тлумачыць, праз тое, што прэзідэнт наклаў вета на прыняты ў красавіку акт аб прызнанні сілезскай мовы рэгіянальнай, урад не зможа выкарыстаць гэтыя грошы. Таму ён хоча змяніць размеркаванне сродкаў, якія замест навучання дзяцей у школах ідуць, між іншым, на: паслядыпломнае навучанне выкладчыкаў сілезскай мовы, падрыхтоўкі вучэбных дапаможнікаў і перакладу літаратуры. Гэтак жа і для адукацыі, але з крыху іншага пункту гледжання.

«ПіС абураны прапановай Міністэрства фінансаў, лічыць, што ўрад абыходзіць вета прэзідэнта і хоча выкладаць неіснуючую мову. «Грамадзянская кааліцыя» адказвае, што няма юрыдычных перашкод для таго, каб урад інвеставаў у развіццё моваў або культуры, якія афіцыйна не прызнаныя дзяржавай.

Заяву Міністэрства фінансаў ужо станоўча ацаніў Парламенцкі камітэт па дзяржаўных фінансах.

вх

Рэдакцыйная кухня: гатуем традыцыйны суп з польскага рэгіёну Сілезія (РЭЦЭПТ)

16.01.2024 19:52
Сілезскі суп вельмі просты, сытны, арыгінальны і робіцца з недарагіх кампанентаў.