Амаль 800 паломнікаў на роварах адправіліся ў Другую Тарнаўскую пілігрымку ў каталіцкі санктуарый на Яснай Гуры (Яснай Гары) ў Чэнстахове. Сёлета ў падарожжы ўдзельнічае на 300 чалавек больш, чым летась.
У нядзелю паломнікі прыбудуць на мэту. Удзельнічаюць як старыя, так і маладыя веласіпедысты, вопытныя і пачаткоўцы. Учора з розных месцаў Тарнаўскай дыяцэзіі яны дабраліся да Забава каля Тарнава, а раніцай, пасля святой Імшы, усе разам адправіліся ў бок Чэнстаховы. Чаму ўдзельнікі выбралі такі від падарожжа ў святое месца?
- Я не езджу часта на ровары. Муж быў у мінулым годзе першы раз, а я вырашыла паехаць з ім у гэтым годзе. Акрамя таго, у мяне ёсць просьбы, з якімі я адпраўляюся ў падарожжа. Яно добра запланаванае, раскладзенае на этапы.
- Я б хацела перадаць сыну каштоўнасці, з якімі я сама жыву. Раней я паломнічала пешшу на Ясную Гуру. Сёлета ў мяне менш часу, таму чатырохдзённае паломніцтва на роварах – гэта добрая альтэрнатыва.
Сёння ўдзельнікі Другой Тарнаўскай роварнай пілігрымкі пераадолеюць 79 кіламетраў да Мехава. Заўтра, праехаўшы 70 кіламетраў, яны прыбудуць у Міраў, а ў нядзелю будуць на месцы. Пілігрымы едуць у чатырох групах, іх суправаджаюць пілот, медычныя службы, веласіпедная служба і паліцыя.
IAR/нг