Беларуская Служба

Міністр абароны Польшчы: Інтэнсіўна працуем над затрыманнем забойцы нашага жаўнера на мяжы

20.07.2024 16:03
Польскія СМІ паведамляюць, што забойцу апазналі пасля аналізу запісу моманту напада на жаўнера.
-,      -
Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш Фота: Cezary Piwowarski/Polskie Radio

Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш запэўнівае ў тым, што спецслужбы інтэнсіўна працуюць над тым, каб злавіць забойцу польскага жаўнера, які ахоўваў мяжу з Беларуссю.

Кіраўнік Мінабароны Польшчы заявіў, што гэтая дзейнасць носіць канфідэнцыйны характар.

-Польская дзяржава не спыніцца пакуль не зловіць гэтага бандыта. Дзейнасць нашых спецслужбай – гэта таямніца, але магу сказаць, што праводзяцца інтэнсіўныя захады дзеля таго каб злавіць злачынцу. Мы зловім забойцу нашага героя.

Напярэададні радыёстанцыя RMF FM паведаміла, што забойцу апазналі пасля аналізу запісу моманту напада на жаўнера.

Таксама следчыя павінны былі дапытаць мігрантаў, якія трапілі ў Польшчу. Падчас следчых дзеянняў таксама выкарыстоўваецца звесткі ад інфарматараў з груп мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі.

Напад на 21-гадовага польскага жаўнера адбыўся 28 траўня каля Дубічаў Царкоўных. Зламыснік ударыў сяржанта Матэвуша Сітэка нажом, прымацаваным да палкі. Мужчыну даставілі ў шпіталь у Гайнаўцы, а потым у Ваенна-медыцынскі інстытут у Варшаве. Праз некалькі дзён жаўнер памёр.

IAR/ez