Беларуская Служба

Дональд Туск: Колькасць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы істотна знізілася

24.07.2024 17:11
У чэрвені на мяжу з Беларуссю польскі ўрад адправіў 250 дадатковых супрацоўнікаў паліцыі. 
-   .
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.Фота: PAP/Rafał Guz

Галоўны камендант паліцыі і прэм'ер-міністр Польшчы высока ацэньваюць удзел супрацоўнікаў паліцыі ў абароне мяжы з Беларуссю. Падчас урачыстага адзначэння Дня паліцыі ў Варшаве прэмʼер-міністр Дональд Туск заявіў, што пасля пашырэння прысутнасці на мяжы ўзброеных паліцыянтаў колькасць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі істотна знізілася.

- Яшчэ ў маі было 7 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння мяжы, яшчэ ў чэрвені было каля 4 тыс. спробаў, а ў ліпені – 800.

Кіраўнік паліцыі Марэк Борань падкрэсліваў, што самі паліцыянты разумеюць, наколькі важная абарона дзяржаўнай мяжы.

- Служба ў гэтым рэгіёне не толькі з’яўляецца праверкай уменняў і вытрымкі, але і доказам гатовасці ахоўваць нашу краіну і яе грамадзян.

У чэрвені на мяжу з Беларуссю польскі ўрад адправіў 250 дадатковых супрацоўнікаў паліцыі. Сёння польскія паліцыянты адзначаюць сваё прафесійнае свята.

IAR/нг