Беларуская Служба

НБП ушаноўвае памяць Варшаўскага паўстання

26.07.2024 09:03
Нацыянальны банк Польшчы адзначае 80-ю гадавіну пачатку Варшаўскага паўстання.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://nbp.pl

З нагоды надыходзячага юбілею з сённяшняга дня можна набыць калекцыйную банкноту наміналам 20 злотых у памяць аб варшаўскіх паўстанцах і мірным насельніцтве, якое іх падтрымлівала.

На пярэднім баку банкноты адлюстраваны баявыя дасягненні паўстанцаў. Можна пабачыць, між іншым, бойку польскіх жаўнераў, якія, нягледзячы на ​​слабую зброю, захапілі будынак варшаўскага тэлеграфу. На адваротным баку банкноты адлюстраваны мірныя жыхары, якія моляцца падчас адной з палявых службаў.
Тыраж банкноты складае 80 тысяч асобнікаў, яе кошт - 140 злотых. Банкноту можна набыць у рэгіянальных аддзяленнях НБП і ў інтэрнэт-краме Kolekcjoner.

ПР/юл