Беларуская Служба

Сейм разгледзіць пакет законаў для прадпрымальнікаў

26.07.2024 10:01
Увосень польскі Сейм разгледзіць пакет мер па спрашчэнні працы прадпрымальнікаў.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Marcin Obara

Пра гэта сёння заявіў міністр развіцця і тэхналогій Кшыштаф Пашык, які паведаміў, што праект будзе ўтрымліваць каля 50 розных тыпаў змен, якія палегчаць вядзенне бізнесу ў Польшчы. Законапраект утрымлівае, сярод іншага, алічбоўку дамоў лізінгу.

Міністр паведаміў, што зменяцца і правілы правядзення праверак у дачыненні да мікрапрадпрымальнікаў. Кшыштаф Пашык паведаміў, што яны будуць скарочаныя з цяперашніх 12 да 6 дзён. Таксама будзе ўсталяваны абавязак прадстаўляць прадпрымальніку спіс, звесткі і дакументы перад пачаткам папярэдняй праверкі.

Міністр хацеў бы, каб першыя змены ўступілі ў сілу ў наступным годзе.

ПР/юл