Беларуская Служба

Паказальным пралётам баявой авіяцыі ў Варшаве ўшануюць герояў паўстання

01.08.2024 13:44
Паказальны палёт ВПС адбудзецца ў гонар паўстанцаў і лётчыкаў саюзнікаў, які забяспечвалі зброя і медыкаментамі варшаўскіх паўстанцаў у жніўні 1944 года.
Аўдыё

У чацвер, 1 жніўня, над Варшавай адбудзецца паказальны палёт ВПС у гонар паўстанцаў і лётчыкаў саюзнікаў, які забяспечвалі зброя і медыкаментамі варшаўскіх паўстанцаў у жніўні 1944 года. У палёце возьмуць удзел чатыры знішчальнікі F-16 і Herkules.

Віцэ-прэмʼер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш патлумачыў, што пралётам над сталіцай падчас урачыстасцяў з нагоды 80-годздзя выбуху Варшаўскага паўстання польскія лётчыкі хочуць ушанаваць лётчыкаў саюзнікаў, якія рызыкуючы жыццём выправіліся на дапамогу Арміі Краёвай:

– Польшча, Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Аўстралія і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка – гэтыя краіны з 4 жніўня па 22 верасня 1944 года скідвалі з паветра неабходныя медыкаменты, боепрыпасы, зброю, абсталяванне і прадукты харчавання. Усяго 2100 металічных скрынь.

Пілотам, якія ляцелі з поўдня Італіі дзеля дапамогі варшаўскім паўстанцам, давялося пралятаць 3000 кіламетраў над акупаванай Еўропай, у гэтых палётах загінулі 147 пілотаў саюзнікаў.

Урачысты пралёт баявой авіяцыі над Варшава адбудзецца за 1 хв. да так званай Гадзіны W – а 17.00 у Варшаве загучаць сірэны паветранай трывогі. Хвілінай маўчання будзе ўшанаваў памяць герояў паўстання, падчас якога загінула каля 200 тыс. чалавек.

iar/эж

80 гадоў таму Варшава рыхтавалася да паўстання супраць нямецкіх акупантаў (ФОТА + ВІДЭА)

31.07.2024 06:02
Гэта была найбуйнейшая ўзброеная аперацыя, пачатая падполлем у акупаванай немцамі Еўропе.