Беларуская Служба

У Варшаве прабіла Гадзіна W. Гулам сірэн і хвілінай маўчання Варшава ўшанавала сваіх герояў

01.08.2024 18:21
У гэты момант завылі сірэны паветранай трывогі, а жыхары сталіцы спыніліся, каб ушанаваць памяць барацьбітоў і ахвяр прыдушэння паўстання хвілінай маўчання.
Жывы знак Варшаўскага паўстанняPAP/Paweł Supernak

У Варшаве і многіх іншых буйных польскіх гарадах роўна а 17.00 па мясцовым часе прабіла так званая Гадзіна W – час пачатку Варшаўскага паўстання. У гэты момант завылі сірэны паветранай трывогі, а жыхары сталіцы спыніліся, каб ушанаваць памяць барацьбітоў і ахвяр прыдушэння паўстання хвілінай маўчання.

Адметна, што сёлета прэзідэнты Польшчы і Нямеччыны разам ушанавалі памяць ахвяр масавых забойстваў на Волі, якія немцы ўчынілі ў першыя дні Варшаўскага паўстання. Анджэй Дуда і Франк-Вальтэр Штайнмаер усклалі кветкі да мемарыялу на вуліцы Гурчэўскай.

-Варшаўскае паўстанне – гэта маральны падмурак нашай незалежнасці, нашай Польшчы, якая з кожным годам багацее, дзе кожным годам жывецца штораз лепш. На працягу мінулых 35 гадоў Польшча стала сапраўды незалежнай дзяржавай і мы ўдзячны за гэта тым, хто 80 гадоў таму вырашыў біцца да канца.

Напярэдадні Франк-Вальтэр Штайнмаер назваў здушэнне нацыстамі ў 1944 годзе Варшаўскага паўстання адной з самых жорсткіх старонак у гісторыі адносін дзвюх краін. Прэзідэнт ФРГ асудзіў імперыялізм і расізм нацыстамi і ў прысутнасці апошніх жывых паўстанцаў папрасіў прабачэння за злачынствы Трэцяга рэйха.

iar/ez

80 гадоў таму Варшава рыхтавалася да паўстання супраць нямецкіх акупантаў (ФОТА + ВІДЭА)

31.07.2024 06:02
Гэта была найбуйнейшая ўзброеная аперацыя, пачатая падполлем у акупаванай немцамі Еўропе. 

Паказальным пралётам баявой авіяцыі ў Варшаве ўшануюць герояў паўстання

01.08.2024 13:44
Паказальны палёт ВПС адбудзецца ў гонар паўстанцаў і лётчыкаў саюзнікаў, які забяспечвалі зброя і медыкаментамі варшаўскіх паўстанцаў у жніўні 1944 года.