Беларуская Служба

Варшаўская паліцыя затрымала 92 чалавекі, канфіскавала больш за 1,3 кг наркотыкаў

03.08.2024 13:01
У канцы ліпеня супрацоўнікі варшаўскай паліцыі правялі аперацыю пад кодавай назвай «Чыстыя вакацыі».
.
.фота:ksp.policja.gov.pl

Затрыманыя 92 чалавекі, канфіскаваныя, у тым ліку, больш за 1,3 кілаграма наркотыкаў і 641 таблетку апіоідаў.

Паліцыя, як мы чытаем у прэс-рэлізе, правяла ператрусы ў 209 месцах, у тым ліку ў дамах, кватэрах і гаспадарчых пабудовах. «Праведзена 1005 праверак у месцах магчымага незаконнага абароту наркотыкаў. У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў сталіцы, затрымана 92 чалавекі. 55 – у сферы гандлю і распаўсюджвання (падазраюцца ў здзяйсненні злачынства) і 37 чалавек, якія былі ў вышуку», – сказалі афіцэры.
Паліцыянты праводзілі праверкі транспартных сродкаў і кіроўцаў, правяраючы іх алкатэстэрамі і наркатэстамі.

Найбольшага поспеху паліцыя дасягнула ў сваіх дзеяннях у раёне Praga Północ. Там яна затрымала найбольш людзей і канфіскавала больш за ўсё наркотыкаў.

ав