Сёння польская дарожная паліцыя пачала аперацыю «Хуткасць». Яна накіраваная на выяўленне кіроўцаў, якія не выконваюць хуткаснага рэжыму. Празмерная хуткасць – асноўная прычына дарожна-транспартных здарэнняў, сказаў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення паліцыі Польшчы камісар Антоні Жэчкоўскі.
Паводле яго словаў, у рамках аперацыі супрацоўнікі паліцыі будуць замяраць хуткасць як статычна, так і дынамічна. Асаблівая ўвага будзе нададзеная месцам, дзе часта адбываюцца аварыі. Афіцэр паведаміў, што да акцыі далучаюцца нарады хуткаснай паліцыі на аўто без апазнавальных знакаў, задачай якіх з'яўляецца супрацьдзеянне небяспечным паводзінам на дарозе, у тым ліку перавышэнню дазволенай хуткасці.
Аперацыя «Хуткасць» мае міжнародны характар і каардынуецца Еўрапейскай арганізацыяй дарожнай паліцыі.
Толькі ў ліпені ў Польшчы паліцыя затрымала 9 тыс. 357 кіроўцаў у стане алкагольнага ап'янення. У выніку ДТЗ пацярпелі 2 тыс. 360 чалавек, загінулі – 164.
вс