Польскія салдаты і афіцэры пачалі падрыхтоўку да святкавання Дня Войска Польскага, які адзначаецца 15 жніўня. Галоўным пунктам адзначэння стане парад, які пройдзе ў Варшаве ўздоўж Віслы. Ужо цяпер у сталіцу прыбываюць падраздзяленні, якія прымуць удзел у парадзе. У Варшаву таксама перакідваецца цяжкая тэхніка, якую можна будзе ўбачыць на свяце.
Вайскоўцы, якія прымуць удзел ва ўрачыстасці, практыкуюцца пад наглядам афіцэраў Варшаўскага гарнізона, а механізаваныя часці - на тэрыторыі 1-й Варшаўскай бранятанкавай брыгады.
Падрыхтоўка працягнецца практычна да самага парада, а генеральную рэпетыцыю зладзяць ноччу з 11 на 12 жніўня. Сёлета ў парадзе прымуць удзел больш за 2 тыс. 500 салдат і афіцэраў з усіх родаў войск.
Падчас вайсковага свята гледачы змогуць убачыць у небе 80 самалётаў і верталётаў, а на зямлі – больш за 220 розных відаў тэхнікі, у тым ліку танкі Leopard, Abrams і K2, а таксама САУ Krab і K9 ды інш.
На парад таксама запрошаныя больш за 100 афіцэраў у ваеннай форме з саюзных армій, якія дыслакуюцца ў Польшчы.
вс
відэа YouTube: Парад з нагоды Дня Войска Польскага 15 жніўня 2023 года ў Варшаве