Беларуская Служба

Польскія вайскоўцы падрыхтаваныя да абслугоўвання самалётаў ранняга папярэджвання SAAB

06.08.2024 16:30
SAAB 340 – гэта новая закупка для польскага войска, рэалізаваная паводле дамовы, заключанай ў ліпені мінулага года.
SAAB 340 AEW
SAAB 340 AEWPAP/Andrzej Jackowski

Першыя польскія экіпажы прайшлі падрыхтоўку па абслугоўванні шведскіх самалётаў ранняга папярэджвання SAAB 340. Гэта машыны, падобныя на амерыканскія AWACS, якія рэгулярна патрулююць паветраную прастору Польшчы ў рамках хаўрусніцкіх абавязацельстваў і ўмацавання ўсходняга флангу НАТА.

SAAB 340 – гэта новая закупка для польскага войска. Дамова была заключана ў ліпені мінулага года і рэалізавана цягам некалькіх месяцаў. Таксама неадкладна пачалася падрыхтоўка экіпажаў па абслугоўванні гэтых сучасных самалётаў.

SAAB абсталяваны радарам, здольным выяўляць судны на адлегласці 320 кіламетраў, паветраныя судны на адлегласці 370 кіламетраў і крылатыя ракеты на адлегласці 200 кіламетраў.

IAR/аз