Беларуская Служба

Аляксандра Мірослаў заваявала першае золата для Польшчы

07.08.2024 14:02
Дзве полькі ўступілі на алімпійскі п'едэстал у спартовым скалалажанні на час.
Аляксандра Мірослаў PAP/Adam Warżawa

Аляксандра Мірослаў стала алімпійскай чэмпіёнкай у спартовым скалалажанні. Час полькі - 6,10 с.

Другая полька Аляксандра Калуцка заваявала алімпійскую бронзу з вынікам 6,53 с.


Золата заваявала полька Аляксандра Мірослаў (пасярэдзіне), серабро — кітаянка Ліцзюань Дэн (злева), бронзу — полька Аляксандра Калуцка (справа) Золата заваявала полька Аляксандра Мірослаў (пасярэдзіне), серабро — кітаянка Ліцзюань Дэн (злева), бронзу — полька Аляксандра Калуцка (справа)

Такім чынам каманда Польшчы заваявала дагэтуль на алімпійскіх гульнях у Парыжы залаты, сярэбраны і чатыры бронзавыя медалі.

Дзякуючы дзвюм Аляксандрам Мірослаў і Калуцкай Польшча паднялася на 30-е месца ў медальным заліку.

За ўсю гісторыю летніх Алімпійскіх гульняў польскія спартсмены заваявалі 73 залатыя медалі.

Першае золата Галіна Канапацка атрымала ў 1928 годзе ў Амстэрдаме, выйграўшы ў кіданні дыска.

Толькі тройчы польская зборная вярталася з гульняў без золата: з Парыжа (1924), Берліна (1936) і Лондана (1948). Чатыры разы палякі заваявалі сем залатых медалёў: у Токіа (1964), Мюнхене (1972), Манрэалі (1976) і Атланце (1996).