У другім квартале 2024 года сярэдні заробак у Польшчы вырас на 14,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 8 тыс. 38 злотых (1 тыс. 860 еўра) без выліку падаткаў і сацыяльных узносаў, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны. «На рукі» атрымліваецца 5 тыс. 810 злотых (1 тыс. 345 еўра). У параўнанні з папярэднім кварталам бягучага года сярэдні заробак упаў на 1,3%.
1 ліпеня 2024 года ў Польшчы быў павялічаны мінімальны заробак. Цяпер ён складае 4 тыс. 300 злотых (995 еўра) без выліку падаткаў і ўзносаў, а «чыстымі» – 3 тыс. 261 злоты (755 еўра).
вс