Беларуская Служба

Прадстаўнік Польшчы мае шанец стаць камісарам па справах бюджэту ЕС

14.08.2024 11:01
Новы склад Еўракамісіі, зноў жа на чале з Урсулай фон дэр Ляен, павінен пачаць працу 1 лістапада.
-
Штаб-кватэра Еўракамісіі ў Бруселі Autorstwa EmDee - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=91781296

Міністр фінансаў запэўнівае, што Пётр Сэрафін – гэта ідэальны кандыдат на пасаду еўракамісара па бюджэце. Учора польскі ўрад рэкамендаваў на згаданую пасаду кандыдатуру Пятра Серафіна, які выконвае абавязкі пастаяннага прадстаўніка Польшчы пры Еўрасаюзе. Пётр Серафін - гэта той чалавек, які павінен кантраляваць бюджэт ЕС, пераконвае міністр Анджэй Даманьскі(Andrzej Domański):

- Цяжка ўявіць сабе лепшую кандыдатуру, чым Пятра Сэрафіна. Я меў нагоду супрацоўнічаць з ім цягам апошніх месяцаў і лічу яго абсалютна кампетэнтнай асобай – ідэальным кандыдатам на гэтую пасаду у Еўракамісіі. Дарэчы пасада камісара па справах бюджэту дазваляе таксама выдатна сачыць за дзеяннямі Еўракамісіі ў іншых сферах.   

Кандыдатуру Пятра Сэрафіна афіна яшчэ павінны зацвердзіць прэзідэнт, парламенцкі камісія і кіраўніцтва Еўракамісіі.

Прэм’ер Дональд Туск выказаў спадзяванне, што абмяркуе гэтае пытанне з прэзідэнтам яшчэ да заўтрашняга Дня Войска Польскага.

Нагадваем, новы склад Еўракамісіі, зноў жа на чале з Урсулай фон дэр Ляен, павінен пачаць працу 1 лістапада.

IAR/аз

Польскі ўрад сабраўся на нараду

13.08.2024 13:10
Прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў, што прадставіць польскага кандыдата ў камісары ЕС.