«Шматгадзінная залева выклікалі падтапленні ў некалькіх месцах у Варшаве. Траса S8 або развязка каля Аэрапорту імя Шапэна цяпер заблакаваныя», — напісаў Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, заклікаўшы кіроўцаў аўтамабіляў сёння карыстацца грамадскім транспартам.
Мінулай ноччу на Варшаву абрынуліся моцныя залевы. Варшаўскія пажарныя зафіксавалі 800 выклікаў, звязаных з непагаддзю. Дагэтуль закрыты некалькі вуліц і тунэляў,
«Экстранныя службы ліквідуюць наступствы непагадзі, якая абрынулася на Варшаву ў ноч з панядзелка на аўторак. На Мазоўшы мы атрымалі амаль тысячу паведамленняў, якія патрабуюць экстраннага ўмяшання», — паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы, старшы брыгадзір Караль Кежкоўскі.
iar/pr/эж