Беларуская Служба

На польскай чыгунцы – новы расклад руху цяжнікоў: з Варшавы ў Беласток – за 1 гадзіну і 38 хвілін

02.09.2024 08:46
У сваю чаргу час падарожжа з Лодзі ў Варшаву скараціўся да 58 хвілін і 1 гадзіны 12 хвілін – у залежнасці ад таго, з якога лодзінскага вакзала адпраўляецца цягнік.
      PKP Intercity
Экспрэс польскай дзяржаўнай пасажырскай чыгуначнай кампаніі PKP Intercity Shutterstock/Martyn Jandula

1 верасня на польскай чыгунцы ўведзены новы расклад руху цягнікоў. Новаўвядзенні звязаныя з неабходнасцю адаптацыі трасаў цягнікоў да мадэрнізацыйных работ на чыгуначных лініях. На некаторых лініях час у дарозе стане меншым, у іншых месцах пасажыры будуць прымушаныя карыстацца аўтобусамі з-за рамонтаў.

Для прыкладу, па маршруце Варшава - Познань цягнікі цяпер ходзяць хутчэй: экспрэс - 2 гадзіны 18 хвілін (на 10 хвілін хутчэй, чым раней). Час у дарозе паміж Варшавай і Шчэцінам займае 4,5 гадзіны, а з Варшавы ў Беласток - 1 гадзіну 38 хвілін. Як паведамілі ў дзяржаўнай пасажырскай чыгуначнай кампаніі PKP Intercity, згаданы маршрут цягнік пройдзе хутчэй, чым аўтамабіль, прыкладна на паўгадзіны.

У сваю чаргу час падарожжа з Лодзі ў Варшаву скараціўся да 58 хвілін і 1 гадзіны 12 хвілін – у залежнасці ад таго, з якога лодзінскага вакзала адпраўляецца цягнік.

Тры пары прамых рэйсаў катэгорыі цягнікоў катэгорыі Express InterCity Premium з Варшавы ў балтыйскую агламерацыю (Гданьск, Гдыня і Сопат) будуць праходзіць без прыпынкаў на трасе. З цэнтра сталіцы да станцыі Гданьск Галоўны яны будуць даходзіць за 2 гадзіны 25 хвілін. Цягнікі былі ўведзеныя на летні перыяд, але з-за высокага попыту яны будуць хадзіць мінімум да сярэдзіны снежня.

Таксама штодзённа будзе курсіраваць цягнік эканом-катэгорыі TLK па маршруце Гдыня - Закапанэ - Гдыня, які раней хадзіў толькі па выходных. На ўчастку Варшава Цэнтральная - Закапанэ час падарожжа складзе 4 гадзіны 46 хвілін, а паміж Кракавам і Закапанэ - 2 гадзіны 7 хвілін.

У сваю чаргу сур'ёзныя праблемы з-за рамонтаў чакаюць пасажыраў на станцыі Катавіцэ, дзе на шэрагу ліній чыгунка ўвяла аўтобуснае спалучэнне замест цягнікоў.

вс