Сёння ў сярэдніх агульнаадукацыйных і базавых школах у Польшчы пачаўся новы навучальны год. Ён працягнецца да 27 чэрвеня наступнага года.
Навучанне ў польскіх школах пачало больш за 4 млн 700 тыс. дзяцей і юнакоў. У першы клас упершыню пайшлі 421 тыс. школьнікаў.
Сярод новаўвядзенняў – школьны абавязак для дзяцей з Украіны, якія жывуць у Польшчы. З гэтага года яны ахопленыя абавязковай адукацыяй у польскай школе. Міністэрства нацыянальнай адукацыі падрыхтавала для іх спецыяльны даведнік, апублікаваны на сайце ведамства.
Вучні першых класаў базавых школ і першых класаў ліцэяў (у Польшчы ліцэй мае 1-4 класы, у які вучань пераходзіць з базавай школы – рэд.) атрымаюць пластыкавыя вучнёўскія білеты. Пасведчанні ў папяровай форме таксама захаваюць сваю сапраўднасць.
У сваю чаргу ў Варшаве ўведзена mLegitymacja – спецыяльнае прыкладанне на смартфон, якое пацвярджае наяўнасць у школьніка вучнёўскага білета.
Мінадукацыі таксама анансавала рэальныя рэформы, запланаваныя на 2026 год - перш за ўсё скарочаны базавы вучэбны план.
Навучальны год у польскіх ВНУ пачынаецца месяцам пазней - 1 кастрычніка.
вс