Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочэк у эфіры Першай праграмы Польскага радыё сказаў, што гэтае рашэнне спрацавала. Зона будзе працаваць па тых жа правілах, што і цяпер, на працягу 90 дзён запар:
-Мы бы хацелі прадоўжыць рашэнне на чарговыя тры месяцы. Яно было дапаўненнем існуючай агароджы, будовы электроннай сістэмы. Разам з большай прысутнасцю функцыянераў на мяжы буферная зона паспрыяла змяншэнню колькасці нелегальных спроб перасячэння мяжы.
Буферная зона дзейнічае з сярэдзіны чэрвеня. Пры даўжыні каля 45 кіламетраў яна мае шырыню прыкладна 200 метраў, а ў запаведніках і пушчы - максімум 2 кіламетры.
ав