Беларуская Служба

Польшча на тры месяцы прадоўжыла пастанову аб дзеянні буфернай зоны на мяжы з Беларуссю

11.09.2024 13:02
Увядзенне буфернай зоны стала наступствам эскалацыі сітуацыі на граніцы, справакаванай рэжымам Лукашэнкі, і забойствам мігрантам 21-гадовага польскага салдата.
-            ,     . , 11  2024
Прэс-сакратар Падляскага ўпраўлення Памежнай службы Польшчы маёр Катажына Здановіч на сустрэчы з журналістамі, прысвечанай прадоўжанню дзеяння буфернай зоны. Беласток, 11 верасня 2024 годаPAP/Artur Reszko

Польшча з 11 верасня прадоўжыла на 90 дзён пастанову аб часовай забароне знаходжання грамадзян у раёнах на мяжы з Беларуссю. Па даўжыні буферная зона ахоплівае больш за 60 км мяжы, па шырыні – ад 200 м да некалькіх кіламетраў.

Буферная зона была ўведзеная на моцы рашэння міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Томаша Сямоняка 13 чэрвеня на 90 дзён з магчымасцю прадоўжання.

Паводле МУСіА Польшчы, увядзенне забароны накіраванае на «забеспячэнне бяспекі як грамадзян, так і супрацоўнікаў паліцыі, памежнікаў і вайскоўцаў, а таксама на абмежаванне дзейнасці груп кантрабандыстаў, якія садзейнічаюць нелегальнай міграцыі».

Прэс-сакратар беластоцкага ваяводскага начальніка паліцыі малодшы інспектар Томаш Крупа сказаў, што з моманту ўвядзення буфернай зоны злачынная актыўнасць, звязаная з перакідкай людзей праз мяжу, значана знізілася. 

  • З моманту ўвядзення абмежаванняў мы затрымалі 10 кур’ераў і 162 чалавек, якія нелегальна трапілі ў Польшчу. Наша праца заключаецца ў праверцы транспартных сродкаў на блокпастах і падчас рэйдаў. Агулам мы здзейснілі больш за 122 тыс. праверак.

Увядзенне буфернай зоны стала наступствам эскалацыі сітуацыі на граніцы, справакаванай рэжымам Лукашэнкі, і забойствам мігрантам 21-гадовага польскага салдата Матэвуша Сітэка 6 чэрвеня.

вс