Беларуская Служба

У Польшчы рыхтуюцца да магчымай паводкі

13.09.2024 10:05
З учарашняга дня над Польшчай праходзіць хваля моцных ападкаў.
Мяшкі з пяском у офісе Гарадской рады ў Остраве ВялікапольскімPAP/Tomasz Wojtasik

Сёння больш за ўсё дажджу можа пайсці ў цэнтральнай, паўднёвай і паўднёва-заходняй частках краіны. Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі выдаў папярэджанні трэцяй, другой і першай ступені.

Самы высокі ўзровень папярэджання аб інтэнсіўных ападках дзейнічае ў паўднёвай і паўднёва-заходніх ваяводствах:

- Ніжняя Сілезія
- Апольскае ваяводства
- Сілезскае ваяводства
- Малапольскае ваяводства

Уроцлаў наведалі прэм'ер-міністр Дональд Туск і кіраўнік МУС Томаш Сямоняк
Туск супакойваў мясцовых жыхароў, што прагнозы лепшыя, чым казалася раней. Міністэрства нацыянальнай абароны заявіла, што войска падрыхтавана аказваць падтрымку грамадству падчас магчымай паводкі.

Насельніцтва небяспечных тэрыторый рыхтуе мяшкі з пяском.

Метэаралагічныя папярэджанні будуць дзейнічаць да 7 гадзіны раніцы ў панядзелак. На поўдні Польшчы можа выпасці да 150 літраў дажджу на квадратны метр.

Найбольшыя ападкі чакаюцца сёння ноччу

TVN24/IAR/яс