Учора міністр наведаў Львоў. Ён заявіў, што Польшча пацвярджае сваю гатоўнасць аднавіць адзін са знішчаных Расіяй 4 верасня дамоў у Львове.
Радаслаў Сікорскі сказаў, што гэта будзе выразам салідарнасці з гераічным украінскім народам.
«Пацвярджаем прапанову прэм'ер-міністра Дональда Туска аб адбудове абранага львоўскімі ўладамі дома, магчыма, школы, за кошт Польшчы», — сказаў Сікорскі.
У той жа час ён заклікаў міжнародную грамадскасць павялічыць пастаўкі зброі ва Украіну.
Радаслаў Сікорскі і мэр Львова Андрэй Садовы ўсклалі кветкі да дошкі памяці ахвяр расійскіх ракетных абстрэлаў 4 верасня. У гэты дзень Расія атакавала цэнтр Львова. У выніку загінулі сем чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Пашкоджаныя каля 50 будынкаў.
Кіраўнік МЗС адправіўся ва Украіну пасля сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, які знаходзіўся ў Польшчы.
IART/яс