Беларуская Служба

Сікорскі: разглядаем магчымасць перадаць Украіне самалёты МіГ-29

14.09.2024 08:01
Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі заявіў у Кіеве, што Польшча разглядае магчымасць перадачы Украіне самалётаў МіГ-29.
.
.Konwicki Marcin/Shutterstock

Радаслаў Сікорскі таксама адзначыў, што польскія танкі PT-91 Twardy былі заўважаныя ў наступе Узброеных сіл Украіны ў Курскай вобласці.

«Пакуль мы перадалі Украіне каля 400 танкаў ПТ-91 Twardy, некаторыя з іх, я чуў, таксама ваююць у Курскай вобласці. Мы перадалі 50 САУ «Краб», пераносны зенітны ракетны комплекс Piorun, элементы  супрацьпаветранай абароны. Разглядаецца магчымасць перадачы дадатковых варыянтаў абсталявання, у тым ліку, магчыма, самалётаў МіГ-29, якія сёння неабходныя для абароны неба», — сказаў міністр.

«Польшча таксама падтрымлівае Украіну ў забеспячэнні яе энергетычнай бяспекі. Гэта прыярытэт у кантэксце будучай восені і зімы, калі патрэбы перавышаюць магчымасці энергетычнага сектара, пашкоджанага расійскімі нападамі», — сказаў Сікорскі.

«Мы падтрымліваем гераічную, ваюючую Украіну, на якую напала Расія. Мы падтрымліваем гістарычныя і палітычныя прычыны, бачым Украіну як будучага сябра і члена аб'яднанай Еўропы. Мы таксама падтрымліваем Украіну з маральных меркаванняў, якія з'яўляюцца асновай нашай цывілізацыі. Кожны прыстойны чалавек павінен стаць побач з пацярпелым, калі на яго нападаюць, а не выступаць у падтрымку ці, тым больш, падтрымліваць бандыта, які нападае », — адзначыў кіраўнік МЗС Польшчы.

PAP/вх