Беларуская Служба

Краіны, якія пацерпяць ад паводак, могуць разлічваць на дапамогу ЕС

14.09.2024 17:36
Краіны, якія пацерпяць ад паводак, могуць разлічваць на дапамогу ЕС, паведамляе  карэспандэнт Польскага радыё ў Бруселі Бэата Пломэцка.
         .
Прадстаўнікі службаў арганізуюць супрацьпаводкавыя ўмацаванні на рацэ Барыч у Адолянаве.PAP/Tomasz Wojtasik

Цяпер з пагрозай паводкі змагаюцца Польшча, Чэхія, Славакія, Румынія і Аўстрыя. І калі яны адчуваюць, што ім патрэбна дапамога, яны могуць папрасіць аб актывацыі механізму грамадзянскай абароны ЕС.

Механізм існуе з 2001 года і праз яго можна запытаць матэрыяльна-тэхнічную падтрымку. Еўрапейская камісія збірае інфармацыю ад краін, якія маюць патрэбу, дзеліцца ёю з іншымі краінамі, а затым каардынуе аказаную дапамогу. Гэтая дапамога залежыць ад сітуацыі. Гэта могуць быць высокаэфектыўныя помпы, лодкі, бар'еры супраць паводкі або фільтры для вады.

У мінулым краіны таксама прасілі накіраваць выратавальныя групы. Краіны, якія пацярпелі ад паводак, могуць пазней разлічваць на фінансавую падтрымку з Фонду салідарнасці ЕС. Гэта не фонд для барацьбы з крызісамі, а для падтрымкі намаганняў па аднаўленні, напрыклад, пашкоджанай інфраструктуры.

Грошы пералічваюцца праз некаторы час пасля катастрофы.

Некаторы час таму Еўрапейская камісія прапанавала адзін мільярд еўра для пяці краін, якія летась пацярпелі ад паводак. Гэта былі Аўстрыя, Грэцыя, Францыя, Славенія і Італія.

Згоду на выплату павінны будуць даць краіны ЕС і Еўрапарламент.

IAR/вх