З сённяшняга дня ў Польшчы ўведзены рэжым стыхійнага бедства. Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі паведамляе, што ўзровень вады ў рацэ Одра працягвае расці.
Віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш паінфармаваў, што з нядзелі ў Польшчы эвакуявана 2 тыс. 600 чалавек. Вялікая вада працягвае пагражаць паўднёвай Польшчы.
У краіне пацверджаныя прынамсі тры смяротныя выпадкі ў выніку паводкі. Самая складаная сітуацыя назіраецца ў Ніжнесілезскім і Апольскім ваяводствах.
Вялікая вада пагражае таксама іншым еўрапейскім краінам, у прыватнасці, Румыніі, Чэхіі і Аўстрыі.
вс