Беларуская Служба

Санітарная служба Польшчы аналізуе неабходнасць правядзення адмысловай вакцынацыі ў рэгіёнах, пацярпелых ад паводкі

18.09.2024 08:30
Гаворка ідзе аб прадухіленні распаўсюду такіх захворванняў, як слупняк, брушны тыф і гепатыту А сярод асобаў, якія маюць працяглы кантакт з паводкавымі водамі.
Галоўны санітарны інспектар Польшчы доктар Павел ГжэсёўскіFoto: PAP/Paweł Supernak

Пры неабходнасці будзе праводзіцца экстранная вакцынацыя ў раёнах, пацярпелых ад паводкі. Галоўны санітарны інспектар доктар Павал Гжэсёўскі(Paweł Grzesiowski) сказаў, што вакцыны супраць слупняку, брушнога тыфу і гепатыту А даступныя для асобных груп людзей:

- Перш за ўсё, гэта насельніцтва падтопленых тэрыторый, у дадзеным выпадку прышчэпкі: брушны тыф і гепатыт А. Другая група, гэта функцыянеры, то бок члены пажарных камандаў, ратавальнікі, якія маюць больш працяглы кантакт з паводкавымі водамі. Пакуль план такі – гарантаваць магчымасць і даступнасць гэтых вакцынаў. Канкрэтныя групы людзей або месцы вакцынацыі не вызначаныя. На дадзеным этапе гэта заўчасна.



Санітарная служба ў Польшчы ацэньвае патрэбы і збірае інфармацыю аб запатрабаванасці вакцын у рэгіёнах, пацярпелых ад паводкі.

Сёння па гэтай справе адбудзецца чарговае паседжанне антыкрызіснай групы пры Міністэрстве аховы здароўя.

IAR/аз

Пацярпелым ад паводкі патрэбныя не столькі словы спачування, колькі канкрэтныя рэчы

17.09.2024 16:21
У Польшчы назіраецца вялікая хваля, значна большая, чым хваля вады на Одэры або на Нысе.