Беларуская Служба

Прэм'ер Туск перасцерагае перад дыверсійнымі дзеяннямі

18.09.2024 14:32
Паводле кіраўніка польскага ўраду, рызыка такіх дзеянняў узрастае ў сітуацыі паводкі на поўдні краіны.
Прэм'ер Дональд Туск на паседжанні крызіснага штаба ў ВроцлавеPAP/Maciej Kulczyński

Падчас паводкі ў Польшчы расце небяспека дыверсійнай дзейнасці, перасцерагае  прэм'ер Дональд Туск.

Падчас брыфінгу крызіснага штабу ў Вроцлаве кіраўнік польскага ўраду  паведаміў, што ўжо ёсць сігналы аб такой пагрозе. Таму ўвечары ён плануе сустрэцца па гэтай справе з супрацоўнікамі Агенцтва ўнутранай бяспекі:

- Я буду размаўляць з прадстаўнікамі мясцовага аддзелa Агенцтва ўнутранай бяспекі. Гаворка ідзе пра тое, каб зараз уважліва назіраць за інтэрнэтам, фіксаваць падзеі і крыніцы інфармацыі, якія выклікаюць сумневы наконт магчымай дэзынфармацыі.

Кіраўнік ураду нагадаў, што ўзімку аддзел Агенцтва ўнутранай бяспекі ў Вроцлаве абясшкодзіў чалавека, нанятага для правядзення дыверсій.

У нас занадта шмат адмоўнага вопыту, каб ігнараваць такія пагрозы, сказаў прэм'ер Дональд Туск.

IAR/аз

Сем чалавек загінулі ў выніку паводкі на поўдні Польшчы

18.09.2024 10:30
Афіцыйных паведамленняў аб пошуку прапаўшых без звестак асобаў няма, паведамілі прадстаўнікі паліцыі.

Кіраўнічка Еўракамісіі наведае пацярпелыя ад паводкі рэгіёны Польшчу

18.09.2024 11:01
Візіт Урсулы фон дэр Ляен будзе нагодай пагаварыць пра выплату грошай з бюджэту ЕС на пакрыццё стратаў пасля паводкі.