Пры неабходнасці будзе праводзіцца экстранная вакцынацыя ў раёнах, пацярпелых ад паводкі. Галоўны санітарны інспектар доктар Павал Гжэсёўскі(Paweł Grzesiowski) сказаў, што вакцыны супраць слупняку, брушнога тыфу і гепатыту А даступныя для асобных груп людзей:
- Перш за ўсё, гэта насельніцтва падтопленых тэрыторый, у дадзеным выпадку прышчэпкі: брушны тыф і гепатыт А. Другая група, гэта функцыянеры, то бок члены пажарных камандаў, ратавальнікі, якія маюць больш працяглы кантакт з паводкавымі водамі. Пакуль план такі – гарантаваць магчымасць і даступнасць гэтых вакцынаў. Канкрэтныя групы людзей або месцы вакцынацыі не вызначаныя. На дадзеным этапе гэта заўчасна.
Санітарная служба ў Польшчы ацэньвае патрэбы і збірае інфармацыю аб запатрабаванасці вакцын у рэгіёнах, пацярпелых ад паводкі.
Сёння па гэтай справе адбудзецца чарговае паседжанне антыкрызіснай групы пры Міністэрстве аховы здароўя.
IAR/аз