У Івана-Франкоўску плануюць увесці моўную інспекцыю - у горадзе стала больш рускай мовы, паведаміў мэр Руслан Марцінкаў. Паводле яго слоў, у Івана-Франкоўску запланаванае ўсталяванне сацыяльнай рэкламы і правядзенне іншых мерапрыемстваў па папулярызацыі ўкраінскай мовы ў горадзе, інфармуе польскі партал Money.
Мэр зазначае, што моўная інспекцыя будзе грамадскай ініцыятывай. Актывісты, калі пачуюць рускую мову ў грамадскіх месцах, будуць размаўляць з яе носьбітамі аб значэнні ўкраінскай мовы і прапанаваць курсы для вывучэння роднай мовы. Руслан Марцінкаў таксама заявіў, што ў Івана-Франкоўску ўжо дзейнічае праграма па папулярызацыі і абароне ўкраінскай мовы. Чыноўнік адначасова заклікаў гараджан далучацца да моўных курсаў.
вс