Законапраект прадугледжвае змены, звязаныя з развядзеннем, утрыманнем хатніх жывёл.
Грамадзянскі камітэт здаў подпісы ў прыёмную Канцылярыі Сейма.
Грамадзянскі праект прадугледжвае поўную адмову ад утрымання сабак на прывязі і абавязку іх чыпавання і кастрацыі (за выключэннем выпадкаў развядзення). Таксама прадугледжваецца ўзмацненне пакарання за жорсткае абыходжанне з жывёламі, у тым ліку асабліва жорсткае.
«Ініцыятары збору прапаноўваюць караць за такі ўчынак да 8 гадоў пазбаўлення волі», — кажа Цэзары Вышыньскі з фонду Viva!
У падпісанні грамадзянскага законапраекта ўдзельнічала група левых дэпутатаў. Ініцыятары збору подпісаў паказваюць, што адносіны паміж кансерватарамі і правымі дэпутатамі могуць мець вырашальнае значэнне для падтрымкі ініцыятывы ў Сейме.
— Перакананая, што наша справа не скончыцца перадачай подпісаў. Будзем далей кантактаваць з палітыкамі, пераконваць іх у тым, што гэта першы і слушны крок у барацьбе за правы жывёл, — гаворыць Катажына Ясляр (Katarzyna Jaślar) з ініцыятывы «Акцыя дэмакратыя».
Грамадзянскі законапраект цяпер будзе разглядаць Аналітычная служба Сейма. Потым яму будзе прысвоены нумар і дакумент будзе перададзены ў камісію для першага чытання.
IAR/вх