Беларуская Служба

У Варшаве прайшлі трамвайныя спаборніцтвы – трамваі «гулялі» ў більярд і боўлінг (ФОТА/ВІДЭА)

25.09.2024 08:02
У конкурсе прыняло ўдзел 20 пар кіроўцаў трамваяў з чатырох сталічных трамвайных дэпо.
Пераможцы трамвайных спаборніцтваў крыніца: facebook.com/tramwaje.warszawa

У Варшаве з нагоды Дня грамадскага транспарту прайшлі трамвайныя спаборніцтвы. У конкурсе прыняло ўдзел 20 пар кіроўцаў трамваяў з чатырох сталічных трамвайных дэпо.

Першы конкурс заключаўся ў праездзе трасы паралельна двума трамваямі – паміж сабой яны былі счэпленыя ланцугамі. Выігрывала тая пара вадзіцеляў, якая прайшла найдаўжэйшую дыстанцыю, не сарваўшы ланцуга.

Іншы конкурс заключаўся ў дакладным спыненні трамваю: вадзіцелю трэба было спыніць машыну так, каб як дакладней супадалі дзве стрэлкі, намаляваныя на прыпынку і на падлозе ля дзвярэй трамвая.

Трамваі таксама «гулялі» ў боўлінг і ў більярд, што можна ўбачыць на відэа. Былі таксама іншыя конкурсы на праверку дакладнасці кіравання трамваем.

Усе тры прызавыя месцы занялі кіроўцы трамваяў з дэпо «Прага», якое размешчанае ў правабярэжнай частцы Варшавы.

вс