У выніку паводак у Польшчы затоплена 68 тыс. гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, яшчэ 80 тыс. гектараў пацярпелі. Аб гэтым на пасяджэнні ўрада паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў Польшчы Адам Новак.
Паводле віцэ-міністра, з 27 тыс. гектараў сёлета з-за паводкі не ўдасца сабраць ураджаю. Паводле падлікаў сельскагаспадарчага ведамства, ад стыхіі пацярпелі 4 тыс. 318 аграрыяў, з якіх 3 тыс. 360 зафіксавалі страты ў памеры 30% сваёй прадукцыі.
Адам Новак таксама расказаў аб праграмах дапамогі пацярпелым фермерам, першая з якіх прадугледжвае падтрымку ў памеры 5 тыс. злотых (1 тыс. 170 еўра) на адзін гектар раллі з несабраным ураджаем шэрагу культур, уключаючы збожжавыя, бульбу і цукровыя буракі.
На дапамогу сялянам з дзяржбюджэту плануецца выдаткаваць 150 млн злотых (35 млн 200 тыс. еўра).
вс