Беларуская Служба

Мінабароны Польшчы: Удзел войска ў ліквідацыі наступстваў паводкі не ўплывае на ахову мяжы з Беларуссю

26.09.2024 12:03
За першыя тры тыдні верасня зафіксавана прыкладна 2,5 тыс. спроб перасячэння мяжы, а з пачатку года — 26 тыс. роўна столькі ж, колькі за ўвесь мінулы год.
.     .
Ілюстрацыя. Мяжа Беларусі з Еўрапейскім Саюзам.Foto: Фота: Krzysztof Maria Różański, (Upior polnocy)/CC BY-SA 3.0/ Wikimedia Foundation

Адпраўка дадатковых войск на ліквідацыю наступстваў паводкі не перашкаджае ў правядзенні аперацыі па ахове польска-беларускай мяжы.

У чацвер, 26 верасня Супраслі  пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш:

«Агулам у аперацыі  на мяжы ўдзельнічае 17 тыс. жаўнераў, больш за 5 тыс. знаходзяцца непасрэдна на лініі мяжы. Удзел войска ў ліквідацыі наступстваў паводкі не ўплывае на ахову мяжы.Асновай поспеху аперацыі «Бяспечнае Падляшша» з’яўляецца цеснае супрацоўніцтва ўсіх сілавых ведамстваў», - перакананы міністр абароны.

Кіраўнік Мінабароны дадаў, што ціск нелегалаў на ўсходняй мяжы Польшчы ўзмацняецца. За першыя тры тыдні верасня зафіксавана прыкладна 2,5 тыс. спроб перасячэння мяжы, а з пачатку года — 26 тыс. роўна столькі ж, колькі за ўвесь мінулы год.

iar/эж