Беларуская Служба

Распачынаецца Warsaw Gallery Weekend –  найбуйнейшы  агляд сучаснага мастацтва ва Усходняй Еўропе

26.09.2024 17:17
Уваход на ўсе выставы і сустрэчы ў рамках Warsaw Gallery Weekend вольны. 
Ілюстрацыя https://www.warsawgalleryweekend.pl

43 выставы і 37 галерэй – пачынаецца Warsaw Gallery Weekend –  найбуйнейшы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе агляд сучаснага мастацтва, які працягнецца да нядзелі, 29 жніўня. 

Свае выставы прадставяць польскія і замежныя галерэі, – анансуе дырэктарка Warsaw Gallery Weekend Яанна Вітэк-Ліпка.  У Warsaw Gallery Weekend а ў асноўным прымаюць удзел галерэі ў Варшаве, але таксама ў іншых гарадах Польшчы:

«Сярод іншых, у імпрэзе ўдзельнічаюць: Raster, Foksal Gallery Foundation, а таксама галерэі, якія далучыліся сёлета: Widna і Molski з Познані. З мінулага года  Warsaw Gallery Weekend таксама прымае замежныя галерэі,  сёлета  гэта - KIM з Рыгі і Longtermhandstand & Vunu з венгерскім мастацтвам».

Ёанна Вітэк-Ліпка падкрэслівае, што ініцыятыва некалькіх прыватных галерэй ператварылася ў сапраўдны гарадскі фестываль. Адначасова вернісажы праводзяць некалькі дзясяткаў галерэй па ўсёй Варшаве.

Уваход на ўсе выставы і сустрэчы ў рамках Warsaw Gallery Weekend вольны. Спіс галерэй можна знайсці на сайце www.warsawgalleryweekend.pl.

З 30 верасня па 30 лістапада гледачы таксама змогуць паўдзельнічаць у розных сустрэчах, лекцыях і перформансах, арганізаваных сумесна з мастакамі.

iar/эж