Беларуская Служба

Войска Польскае будуе пераправы ў падтопленых раёнах

28.09.2024 11:12
Апроч гэтага вайскоўцы актыўна залучаны да прыборкі падтопленых мясцовасцей.
Войскі тэрытарыяльнай абароны Польшчы падчас ліквідацыі наступстваў паводкі Фота: https://x.com/terytorialsi

Войска Польскае будуе пяць часовых мастоў у раёнах, якіх дазналі паводкі на паўднёвым захадзе Польшчы.  Дзве пераправы ўжо гатовыя – паведаміў камандуючы Войскамі тэрытарыяльнай абароны Польшчы генерал Кшыштаф Станьчык. Апроч гэтага вайскоўцы актыўна залучаны да прыборкі падтопленых мясцовасцей: 

«Усе задзейнічаныя сілы канцэнтруюцца на прыборцы паддтоплных тэрыторый, а таксама ўзвядзення часовых мастоў і пераправаў. Дзве такія канструкцыі ўжо ўзведзеныя, яшчэ чатыры  будуць пабудаваныя».

Адна з перапраў, якія будуюцца, знаходзіцца ў Глухалазах. Умацоўваюцца пляцоўкі на абодвух берагах Белай Глухаляскі, і неўзабаве чакаецца ўзвядзення інжынерных канструкцый. Здаць пераправу плануюць у наступным месяцы.

Аднаўленне мастоў, уборка смецця, а неўзабаве і дэзінфекцыя падтопленых раёнаў - гэта элементы аперацыі «Фенікс», у якой удзельнічае польская армія.

iar/эж

У Польшчы ў выніку паводак затоплена 68 ​​тыс. гектараў аграрных угоддзяў

25.09.2024 11:12
На дапамогу сялянам з дзяржбюджэту плануецца выдаткаваць 35 млн 200 тыс. еўра.

Мінабароны Польшчы: Удзел войска ў ліквідацыі наступстваў паводкі не ўплывае на ахову мяжы з Беларуссю

26.09.2024 12:03
За першыя тры тыдні верасня зафіксавана прыкладна 2,5 тыс. спроб перасячэння мяжы, а з пачатку года — 26 тыс. роўна столькі ж, колькі за ўвесь мінулы год.

Эксперты раскрытыкавалі Дональда Туска за намер змагацца з бабрамі

27.09.2024 15:13
Прафесійны паляўнічы на ​​баброў пацвярджае тое, што сказаў Туск.