Акруговы суд у Варшаве прызначыў дату першага пасяджэння на 24 кастрычніка 2025 года на 10.00, гэта значыць пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Як патлумачыў Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксеэнафобскіх паводзінаў, які з'яўляецца аўтарам пазову, размова ідзе пра словы Анджэя Дуды, у якіх ён назваў палякаў свіннямі.
Летась у эфіры TVP Info прэзідэнт, ацэньваючы фільм Агнешкі Холанд «Зялёная мяжа», сказаў, што яго не здзівіла, калі афіцэры памежнай службы, якія паглядзелі фільм, выкарысталі выраз «у кінатэатры сядзяць толькі свінні», вядомы з часоў акупацыі, калі ў кінатэатрах дэманстраваліся нацысцкія прапагандысцкія фільмы.
Справу будуць разглядаць дыстанцыйна.
IAR/вх