Міністэрства аховы здароўя Польшчы працуе над увядзеннем новага распараджэння, датычнага продажу алкаголю. Гэта вынік скандалу, звязанага з гэтак званымі алкацюбікамі. Міністр аховы здароўя Ізабэла Ляшчына сказала, што заўтра альбо ў панядзелак праект зменаў будзе разгледжаны на паседжанні кіраўніцтва і спецыялістаў Мінздароўя.
- Упакоўка, у якой прадаецца алкаголь, не павінна быць падобнай на ўпакоўку, у якой прадаюцца дзіцячыя прадукты. Алкаголь таксама не павінен трапляць у гандаль ва ўпакоўцы, якая можа ўводзіць у зман пакупнікоў адносна яе змесціва.
У Польшчы разгарэўся скандал пасля таго, як у прадуктовых крамах пачалі з'яўляцца алкагольныя напоі ў цюбіках, падобных да дзіцячага харчавання. Пасля хвалі абурэння з боку палітыкаў і грамадства вытворца адмовіўся ад ідэі і ўсю партыю вывеў з продажу.
вс