Беларуская Служба

У Польшчы будзе створаны навукова-даследчы інстытут штучнага інтэлекту

03.10.2024 19:03
У стварэнні інстытуту будзе задзейнічаны шэраг дзяржаўных устаноў і ведамстваў, а яго ўзначаліць адзін з найлепшых навукоўцаў у свеце ў галіне штучнага інтэлекту.  
Штучны інтэлектShutterstock/NicoElNino

У Польшчы будзе створаны навукова-даследчы інстытут штучнага інтэлекту. Навуковая ўстанова пачне працу з 1 студзеня 2025 года. Ствараць інстытут будзе прафесар Пётр Санкоўскі, адзін з найлепшых навукоўцаў у свеце ў гэтай галіне. 

Міністр лічбавых тэхналогій Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі паведаміў, што ў стварэнні інстытуту будзе задзейнічаны шэраг дзяржаўных устаноў і ведамстваў, у прыватнасці, Нацыянальны цэнтр даследаванняў і развіцця, некалькі ВНУ і навуковых інстытутаў, а таксама Міністэрствы лічбаваных тэхналогій, навукі і нацыянальнай абароны. 

Новы інстытут будзе створаны на базе дзеючага падраздзялення IDEAS Нацыянальнага цэнтру даследаванняў і развіцця, якое займаецца пытаннямі штучнага інтэлекту. Стваральнікам IDEAS быў менавіта прафесар Пётр Санкоўскі. 

Навукова-даследчы цэнтр IDEAS працуе ўжо тры гады.

вс