Беларуская Служба

ЮНІСЕФ Польшча шукае валанцёраў сярод бежанцаў

06.10.2024 11:30
Асноўныя выдаткі валянцёра фінансуе арганізацыя. Гэта амаль 1 369 еўра ў месяц.
UNICEF
UNICEFShutterstock/JPstock

ЮНІСЕФ Польшча шукае валанцёраў, маладых людзей ва ўзросце ад 20 да 32 гадоў, для працы з дзецьмі і моладдзю. Арганізацыя ахвотна прымае мігрантаў і бежанцаў, у тым ліку з Украіны.

«Гэта могуць быць асобы, якія шукаюць прытулку, і ўнутрана перамешчаныя асобы», - паясняе каардынатар праграмы «Валанцёры ААН» Юрый Саўко:

- Аб'ява тычыцца людзей, якія маюць статус бежанца ў Польшчы ці іншай суседняй краіне. Разлічваем, што кандыдат будзе ведаць украінскую і англійскую мовы. Важна, каб у яго былі пэўныя схільнасці, неабходныя для гэтай пасады.

Юрый Саўко дадае, што асноўныя выдаткі валанцёра бярэ на сябе арганізатар валанцёрства. Гэтая дапамога складае прыкладна 5 900 злотых (гэта амаль 1 369 еўра) у месяц:

- Гэта звычайная практыка, што арганізацыя пакрывае выдаткі, пакуль валанцёр выконвае свае задачы: ён павінен аплачваць кватэру, купляць ежу і праязджаць на месца выканання службовых абавязкаў.

Заяўкі прымаюцца да 6 кастрычніка, а падрабязнасці з правіламі валанцёрства можна знайсці на сайце UN Talent.

IAR/аз