Бяспека на дарозе, бяспека крытычная інфраструктура ці бяспека жанчын – у Варшаве распачаўся «Тыдзень бяспекі» – элемент праграмы «Варшава беражэ», падчас рэалізацыі якой, як кажа мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі, улічваюцца ўсе магчымыя крызісныя сітуацыі:
«За нашай усходняй мяжой ідзе вайна. Таму мы павінны быць гатовыя да любога сцэнарыя. Дзеля гэтага праводзім «Тыдзень бяспекі» - шэраг адукацыйных акцый», – перакананы палітык.
Адметна, што ў сераду, 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца праверка сістэмы экстраннага апавяшчэння насельніцтва – у горадзе загудуць сірэны паветранай трывогі. 3-хвілінны тэст сістэмы распачнецца ў 11:00.
iar/эж