Віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш успомніў ахвяр Валынскай разні. Ля помніка Сялянскім батальёнам у Варшаве, у 84-ю гадавіну стварэння гэтага падпольнага польскага фармавання часоў Другой сусветнай вайны, палітык паабяцаў палякам, што цяперашняя і будучыя ўлады не супакояцца, пакуль годна не ўшануюць памяць ахвяр генацыду палякаў на Валыні, пакуль гэта гісторыя не будзе агульнапрызнаная і зразумелая ў Еўропе і свеце:
«Першыя жаўнеры сялянскіх батальёнаў былі менавіта на Валыні. Камандзір Валынскай акругі гэтага фармавання Зыгмунт Ян Румэль накіраваўся на смерць да камандзіраў АУН-УПА, украінскіх нацыяналістаў, шукаючы мірнага шляху і жадаючы спыніць запланаваную бойню ў Крывавую нядзелю. Ён прыняў пакутніцкую смерць, канямі яго разарвалі на дзве часткі», - прыгадваў палітык.
Віцэ-прэм'ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш падкрэсліў, што гаворка ідзе перш за ўсё пра памяць аб забітых на Валыні, пра тое, каб залячыць раны мінулага.
Нагадаем, надоечы прадстаўнікі ўладаў Польшчы заявілі, што без дазволу на эксгумацыі ахвяр Валынскай разні, Украіна не можа разлічваць на польскую падтрымку ў працэсе еўрапейскай інтэграцыі.
iar/эж