Беларуская Служба

Bank Gospodarstwa Krajowego падтрымае малы ўкраінскі бізнес, які працуе ў прыфрантавых раёнах 

08.10.2024 15:04
Дзве дамовы, кожная вартасцю 10 млн еўра, разлічаны на падтрымку малых і сярэдніх прадпрыемстваў Украіны, якія працуюць у непасрэднай блізкасці ад лініі фронту.
Bank Gospodarstwa Krajowego (BGK)
Bank Gospodarstwa Krajowego (BGK)twitter/BGK

Сур'ёзную падтрымку з боку Польшчы атрымаюць малыя і сярэднія ўкраінскія прадпрыемствы, якія працуюць ва ўмовах поўнамаштабна вайны.

Польскі Bank Gospodarstwa Krajowego (BGK) ды ўкраінскія PrivatBank і KredoBank (апошні належыць PKO Bank Polski), заключылі пагадненне аб падтрымцы кампаній, якія працуюць ва Украіне. Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве адбылося ў аўторак, 8 кастрычніка, у  другі дзень працы Кангрэса адбудовы Украіны ў Познані.

У сваім выступе  старшыня праўлення BGK Міраслаў Чэкай заявіў, што гэта чарговы крок да аднаўлення Украіны:

«Мы выступаем за ўсялякую падтрымку Украіны. Сённяшнія дзве дамовы, кожная вартасцю 10 млн еўра, разлічаны на падтрымку малых і сярэдніх прадпрыемстваў Украіны, якія працуюць у непасрэднай блізкасці ад лініі фронту, у так званай чырвонай да жоўтай зонах», - заявіў польскі банкір, удакладніўшы, што для ўстойлівага развіцця Польшчы патрэбна моцная Украіна.

Кангрэс адбудовы Украіны з'яўляецца пляцоўкай для абмеркавання далейшага працэсу адбудовы ўсходняга суседа Польшчы.

iar/эж


Кангрэс «Адбудовы Украіны»: дыялог аб патрэбах украінскай эканомікі і магчымасцях польскіх партнёраў

08.10.2024 10:36
У Познані адбываецца другі кангрэс «Адбудовы Украіны».