Сёння ў Польшчы і польскіх суполках за мяжой адзначаецца 24-ы Папскі дзень. Як і кожны год, ён суправаджаецца зборам стыпендый для таленавітай моладзі з малазабяспечаных сем'яў. Гэта вялікая дапамога, а «Ян Павал ІІ натхняе нас на нешта большае», кажуць Польскаму радыё стыпендыяты.
- Для мяне гэта ўзор ды напамін пра тое, каб імкнуцца рабіць больш, патрабаваць ад сябе, каб яшчэ дапамагаць іншаму чалавеку. Фонд дапамагае мне вучыцца ў Варшаве, мне дапамагаюць людзі з Фонду, даюць матывацыю да навучання.
Дзякуючы падтрымцы Фонду «Плён Новага Тысячагоддзя» стыпендыяты могуць вучыцца, развіваць свае захапленні і фармавацца ў духу вучэння Яна Паўла ІІ.
Фонд падтрымлівае 2000 стыпендыятаў, студэнтаў і выпускнікоў школ, у тым ліку выхадцаў з Украіны. Нядаўна ён таксама прызнаў стыпендыі для 30 чалавек з раёнаў, пацярпелых ад паводкі.
Прафінансаваць новыя стыпендыі можна, даслаўшы SMS са словам «СТЫПЕНДЫЯ» на нумар 74 265 або апусціўшы ахвяраванне ў скрыні ў касцёлах ці на вуліцах горада.
ПР/юл