Беларуская Служба

У польскім балтыйскім Сопаце пашыраць пляж

16.10.2024 10:51
Сопат – адзін з прыгажэйшых польскіх балтыйскіх гарадоў, папулярны сярод замежных і айчынных турыстаў.
Пляж у Сопаце і славуты Сопацкі пірсShutterstock/Patryk Kosmider

У польскім балтыйскім Сопаце пашыраць пляж. Сёння пачаліся падрыхтоўчыя працы па рэалізацыі інвестыцыі, агульны кошт якой складзе 2 млн злотых (больш за 466 тыс. еўра – рэд.), паведаміла Гдыньскае марское ўпраўленне.

Мэта праекту – павелічэнне зоны адпачынку, а таксама змяншэнне ўздзеяння энергіі марскіх хваляў на прыбярэжную інфраструктуру.

Актуальна пляж у Сопаце мае 30 метраў шырыні. Плануецца, што пасля заканчэння інвестыцыі яго шырыня павялічыцца на 15-20 метраў. Працы будуць праходзіць участкамі на цэлай працягласці пляжа, якая складае 700 метраў. Павелічэнне берагавой плошчы будзе адбывацца шляхам забору пяска з марскога дна, яго транспарціроўцы па трубаправодзе і далейшым адсыпанні пляжа пяском па шырыні. Кампанія, якая рэалізуе гарадскую інвестыцыю, згодна з кантрактам атрымала тры месяцы на яе рэаліазацыю.

Будаўнічыя працы фінансуюцца Гдыньскім марскім упраўленнем і мэрыяй Сопата.

Сопат – адзін з прыгажэйшых польскіх балтыйскіх гарадоў, папулярны сярод замежных і айчынных турыстаў. У горадзе знаходзіцца вядомы драўляны Сопацкі пірс - адна са славутасцяў Сопата.

Разам з Гданьскам і Гдыняй горад утварае балтыйскую агламерацыю, якую называюць Трыгорадам (Trójmiasto).

вс