Беларуская Служба

Прэзідэнт Дуда: Бяспека Польшчы павінна выйсці за рамкі партыйных спрэчак

16.10.2024 15:24
Анджэй Дуда нагадаў, што ў апошнія гады былі прадпрынятыя канкрэтныя крокі для павелічэння баяздольнасці польскай арміі і яе мадэрнізацыі.
     . , 16  2024
Анджэй Дуда выступае ў Сейме Польшчы. Варшава, 16 кастрычніка 2024 года PAP/Marcin Obara

Бяспека Польшчы павінна выйсці за рамкі партыйных спрэчак на палітычнай арэне, заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда падчас выступлення ў Сейме. У пасланні з нагоды першай гадавіны парламенцкіх выбараў ён падкрэсліў, што на фоне агрэсіўнай палітыкі Расіі гэтае пытанне стала першачарговым у нашай частцы Еўропы. 

- Бяспека - гэта адна з самых важных задач кожнага ўрада і кожнай улады. Польшча стаіць сёння перад выклікамі, якія патрабуюць асабліва адказных і цвёрдых рашэнняў, і асабліва ў сітуацыі, калі за нашай усходняй мяжой ідзе вайна, а пуцінская Расія пастаянна накіроўвае пагрозы ў адрас дзяржаў НАТА. Я як прэзідэнт падтрымліваў, падтрымліваю і буду падтрымліваць усе дзеянні, якія ўмацоўваюць наш абаронны патэнцыял і нашу бяспеку.

Прэзідэнт таксама нагадаў, што ў апошнія гады былі прадпрынятыя канкрэтныя крокі для павелічэння баяздольнасці польскай арміі і яе мадэрнізацыі.

вс